У разгары грыбны сезон. Грыбнікі спяшаюцца ў лес у пошуках смачных дароў прыроды і добрага настрою. А часам знаходзяць і сапраўдныя грыбныя цуды. Якраз адзін такі і прынёс паказаць нам у рэдакцыю Тадэвуш Данілавіч Пестун. Застаецца толькі дзівавацца і гадаць, чаму вось вырас такі двухпавярховы грыб. Няўжо ў лесе месца мала?
Крыніца:
Андрэй Бурэц, "Кліч Радзімы"
http://www.klich.by/?p=17654