Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

ЕГУ запрашае на канферэнцыю «Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў»

$
0
0

Канферэнцыя студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры «Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў» адбудзецца 15-16 траўня 2015 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.

Таксама падчас канферэнцыі плануецца правесці шэраг лекцый, круглых сталоў, прэзентацый кніг і студэнцкіх навуковых праектаў.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, беларуская, руская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў.

Заяўкі прымаюцца ад студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм (альбо эквівалентных ім).

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2015 г. запоўніць і падаць анлайн-заяўку.Удзел у канферэнцыі – бясплатны (без рэгістрацыйнага ўнёску), але на падставе конкурсу (будзе зроблены адбор заявак).

Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 2 красавіка 2015 г.

Візавая падтрымка

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна.

Жытло

На перыяд правядзення канферэнцыі (15–16 траўня) усім удзельнікам прадастаўляецца жытло (бясплатна).

Кантакты

Кантактны адрас: studentconference @ ehu.lt. За абнаўленнямі сачыце на старонцы канферэнцыі, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках Facebookі VKontakte.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Latest Images

Trending Articles