Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

У Шаркаўшчыне прайшлі грамадскія слуханні па пытанню бязвізавага рэжыму з Еўразвязам

$
0
0

Яны прайшлі 28 лютага ў рамках кампаніі “Народны рэферэндум”.

Правялі гэта мерапрыемства Ігар Лялькоў, намеснік кіраўніка Партыі БНФ “Адраджэнне”, і Алесь Лагвінец, намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду”. У слуханнях удзельнічала каля двух дзесяткаў чалавек з Шаркаўшчыны і раёна, а таксама госці з Глыбокага.

Народны рэферэндум – палітычная кампанія ў Беларусі, якая распачалася ў 2013 годзе. Па словах арганізатараў, мэта кампаніі – правядзенне рэферэндуму па шэрагу важных знешне- і ўнутрыпалітычных пытанняў. Ініцыятарамі кампаніі сталі шэраг апазіцыйных палітычных і грамадскіх арганізацый.

Пасля сустрэч з грамадзянамі былі выбраныя шэсць важнейшых пытанняў, якія плануецца вынесці на рэферэндум. Адно з іх – гэта пытанне бязвізавага рэжыму з Еўропай. Яно гучыць так: “Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?”

Распачаў сустрэчу Ігар Лялькоў, які праінфармаваў удзельнікаў пра кампанію “Народны рэферэндум” і канкрэтна пра пытанне бязвізавага рэжыму з Еўропай. Ён прадставіў асноўнага дакладчыка па гэтай тэме Алеся Лагвінца.

Алесь Лагвінец распавёў прысутным пра актуальнасць гэтага пытання для беларусаў. Як вядома, грамадзяне Беларусі з’яўляюцца лідарамі па атрыманні Шэнгенскіх візаў на 1000 чалавек. Тым не менш, кошт гэтай візы для беларусаў з’яўляецца самым высокім і складае 60 еўра. Расіяне і ўкраінцы плацяць за яе амаль у два разы менш.
Беларускія ўлады спрабуюць давесці насельніцтву, што віна ляжыць цалкам на еўрапейскім баку. Але на самай справе гэта не так.

На першы погляд, узнікае пытанне, а што грамадскасць можа памяняць у гэтай справе, калі яна не ўплывае на прыняцце важных рашэнняў у краіне? Але па словах дакладчыка, калі дзейнічаць, то шанец памяняць сітуацыю ёсць. Вядома, лягчэй за ўсё казаць, што ў нас усё кепска і нічога не рабіць, але ж тады нічога і не зменіцца.

– Любая ўлада спрабуе захавацца. І для таго, каб захавацца, нешта для людзей яна будзе рабіць. Пытанне толькі, што людзі чакаюць ад гэтай улады, ¬– адзначыў Алесь Лагвінец і ў якасці прыклада прывёў выпадак, калі ўлада прапаноўвала браць па сто даляраў за выезд за мяжу. Тады гэта выклікала вялікае абурэнне ў грамадстве і гэта ініцыятыва не была прынятая.

Таму па словах дакладчыка, калі большасць людзей падтрымае гэту ідэю, то ўлады з гэтым будуць вымушаныя лічыцца. І таму ідэю правядзення рэферэндуму арганізатары разглядаюць як сродак, а не мэту. Бо, вядома, цяперашняя ўлада ніколі не пагадзіцца яго правесці. Але праз гэту кампанію можна неяк уплываць на рашэнні, што прымаюцца ў вярхах.

– Зараз стаіць пытанне абудзіць людзей, абудзіць праз гэты мірны спосаб, каб беларусы былі гатовыя і здольныя абараняць свае правы, – адзначыў Алесь Лагвінец.

Ну а закончылася сустрэча выступленнем барда Змітра Бартосіка, які выканаў некалькі сваіх твораў.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles