Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

У Шаркаўшчынскім раёне на пажары выратавалі 70 цялят (фота)

$
0
0

У вёсцы Жукі Горныя Шаркаўшчынскага раёна 14 cакавіка гарэла сухая расліннасць каля фермы і дах цялятніка, паведамляе МНЗ.

У цялятніку знаходзілася 70 жывёл ва ўзросце ад 3 да 9 месяцаў. Работнікі МНЗ і ААТ "Княж", якому належыць будынак, вынеслі і вывелі з задымленай зоны ўсіх жывёл. На працягу гадзіны пажар ліквідавалі.

У цялятніку знішчаны 150 квадратных метраў даху, пашкоджана столевае перакрыцце.

Асноўная версія ўзгарання - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні травы. Шкода і асоба чалавека, які выпальваў траву, усталёўваюцца.

Усяго за мінулыя выхадныя дні на тэрыторыі вобласці зафіксаваныя 58 выпадкаў выпальвання сухой расліннасці, з-за чаго адбыліся тры пажары.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles