Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Людзі з Падсвілля, Паставаў, Шаркоўшчыны ахвяруюць грошы на арэнду офіса ТБМ

$
0
0
ТБМ дасылае паштоўкі з падзякай ахвярадаўцам. На фота - паштоўка, якую старшыня ТБМ Алег Трусаў даслаў грамадскай дзяячцы з Германавічаў Адзе Райчонак

Грамадскасць нашага рэгіёна адгукнулася на заклік Таварыства беларускай мовы (ТБМ) дапамагчы аплаціць арэнду офіса. Свае ахвяраванні даслалі ў Мінск людзі з Германавічаў, Гірстунаў, Падсвілля, Паставаў, Шаркоўшчыны.

Кошт арэнды офіса ТБМ, што месціцца на вуліцы Румянцава, 13 у Мінску, вырас у красавіку з 5,1 да 9,8 мільёна рублёў. 1 мая Таварыства звярнулася да людзей па дапамогу. Людзі адгукнуліся – агульная сума пераводаў за два тыдні склала каля 20 мільёнаў, іх хопіць на два месяцы.

Ахвяраванні на ТБМ адправілі некалькі чалавек з мястэчка Падсвілле (Глыбоцкі раён), распавяла паэтка Марыя Баравік. Сумы ахвяраванняў розныя – 20.000, 50.000, 100.000.

На сайце ТБМ знайшліся імёны яшчэ дваіх ахвярадаўцаў з Глыбоччыны. Р. Згірскі з вёскі Гірстуны даслаў 20.000 рублёў, Ліскуновіч (Піскуновіч?) Міхаіл – 5.000.

Рада пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ таксама прыняла рашэнне накіраваць грашовы перавод у Мінск, распавёў сябра суполкі Вадзім Шышко.

Шчодра ахвяравалі людзі з Шаркоўшчыны – шасцёра чалавек з райцэнтра і мястэчка Германавічы адправілі кожны па 100.000 рублёў. Пра гэта распавяла грамадская дзяячка Ада Райчонак. Шаркоўскія актывісты заўсёды адкрытыя на патрэбы нацыянальнага руху – яны збіралі грошы палітычным вязням, сям’і Сяргея Каваленкі, калі той сядзеў, на выплату “шкоды” па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.


Паштоўка з падзякай за дасланыя ахвяраванні ад імя старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава. Фота Кастуся Шыталя.

Традыцыя ахвяраваць грошы на важныя для грамадства справы – культурніцкія, адукацыйныя, дабрачынныя, рэлігійныя – існуе ва ўсім свеце. У Беларусі яна была перарваная савецкім рэжымам, але зараз пакрысе аднаўляецца.

Сайт Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны >>>


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles