Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Увага! Аб'яўлены фотаконкурс да 510-годдзя Шаркаўшчыны

$
0
0
Дата мерапрыемства: 
20.06.13

Сёлета спаўняецца 510 гадоў Шаркаўшчыне. Улетку адбудзецца ўрачыстае святкаванне, прымеркаванае да ўзгаданай даты. У сувязі з гэтым аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Кліч Радзімы” пры фінансавай падтрымцы ВГПУП “Камплект-М” (В. М. Кожан) аб’яўляюць конкурс цікавых архіўных фотаздымкаў “Любімая Шаркаўшчына”.

Ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць да 20 чэрвеня даслаць у газету фотаздымкі ўзгаданай тэматыкі. Здымкі павінны быць падпісаны — назва і аўтар. На конкурс можна прадстаўляць работы ў электронным выглядзе (адрас электроннай пошты — Gazeta_shar@mail.ru), а таксама дасылаць ці прыносіць самі фотаздымкі.

Лепшыя фотаработы будуць змешчаны ў газеце і на інтэрнет-сайце "ц". Пераможцаў конкурсу чакаюць памятныя прызы.

Крыніца: 
"Кліч Радзімы"
http://www.klich.by/

Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles