Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Прапанова ад пракурора Віцебскай вобласці: "раскулачванне"за "лішкі маёмасці"

$
0
0

Пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско лічыць магчымым аднавіць практыку "раскулачвання"– канфіскацыі ў грамадзянаў дарагіх машын і кватэр, калі дакументальна яны атрымліваюць невысокія прыбыткі.

Гэтая прапанова прагучала на пасяджэнні ў абласной пракуратуры, прысвечаным барацьбе з карупцыяй. Паводле статыстыкі, колькасць карупцыйных злачынстваў на Віцебшчыне расце на працягу ўжо трох гадоў, і найчасцей злачынствы такога кшталту фіксуюцца ў галінах будаўніцтва, аховы здароўя і адукацыі.

Спадар Дыско лічыць, што ў абвінавачаных за карупцыйныя злоўжыванні варта абавязкова канфіскоўваць маёмасць. На ягоную думку, гэта зрабіла б антыкарупцыйнае заканадаўства больш строгім і дзейсным. А ў якасці "папераджальных захадаў"пракурор Віцебскай вобласці прапанаваў таксама "раскулачваць"асобных грамадзян, якія афіцыйна маюць невысокія прыбыткі, але валодаюць каштоўнай маёмасцю – маюць кватэры, катэджы, "іншамаркі"… Ён прапануе ўвесці новую заканадаўчую норму – каб грамадзяне пацвярджалі крыніцы атрымання значных грашовых сродкаў на набыццё "лішкаў маёмасці". А ў супрацьлеглым выпадку – канфіскоўваць іх на карысць дзяржавы як набытыя незаконным шляхам.

Крыніца: 
Праваабарончы цэнтр "Вясна"
http://spring96.org/be/news/63661

Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles