Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Карысныя сайты і дакументы для пошуку страчаных вёсак

$
0
0
Фрагмент аркуша "Dokszyce"тапаграфічнай карты маштабу 1:100 000 выдання Вайсковага Інстытута Геаграфічнага. Ваколіцы вёскі Порплішча. Большасці населеных пунктаў, пазначаных на гэтым фрагменце карты, ужо не існуе.

На партале Strony Kamińskich (kami.net.pl) ёсць цікавы раздзел “База крэсовых мясцовасцяў”. Ён змяшчае спіс усіх населеных пунктаў на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай, сістэматызаваны паводле тагачаснага адміністрацыйнага і касцёльнага падзелу.

Сэрвіс мае таксама магчымасць пошуку па назве населенага пункта.

Найбольшая каштоўнасць рэсурса – тое, што кожнае паселішча прывязанае да тапаграфічнай карты маштабу 1:100 000 (1 см адпавядае 1 км), створанай у пачатку 1930-х польскім Вайсковым Інстытутам Геаграфічным (WIG).

Спісы паселішчаў ІІ Рэчы Паспалітай і карты WIG’а не з’яўляюцца сенсацыяй для краязнаўцаў. Пералікі населеных пунктаў са статыстычнымі звесткамі на 1921 і 1938 гады размешчаныя на старонках польскіх сеціўных бібліятэк, а тапаграфічныя карты даўно сабраныя на адмысловым сайце. Затое цяпер лакалізаваць кожны населены пункт можна з дапамогай некалькіх клікаў мышкі.

Некалькі год ужо існуе беларускі рэсурс Radzima.net, на якім, акрамя спісу паселішчаў паводле стану на 1938 год, ёсць магчымасць пакідаць каментары, нататкі, фотаздымкі. Багата жыхароў замежжа, чые продкі паходзяць з нашага краю, пакідаюць паведамленні, жадаюць даведацца пра вёскі, адкуль іх дзяды, і пра сваякоў, якія засталіся жыць на радзіме.

Для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, могуць быць карысныя статыстычныя матэрыялы, якія публікаваліся ў міжваеннай Польшчы. Пералік населеных пунктаў 1921 года дае звесткі па колькасці гаспадарак, насельніцтва, канфесійным і нацыянальным яго складзе.

Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 7, cz. 2 , Ziemia wileńska : powiaty Brasław, Duniłowicze, Dzisna i Wilejka.

Даведнік па населеных пунктах 1938 года падае звесткі аб адміністрацыйным падзеле, колькасці гаспадарак і жыхароў, а таксама замацоўвае адзіны варыянт напісання назваў паселішчаў (падаючы пры гэтым іншыя варыянты).

Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1, Województwo wileńskie

Кожны населены пункт можна знайсці на тапаграфічных картах маштабу 1:100 000, якую выдаваў Вайсковы Інстытут Геаграфічны.

Skorowidz WIG 1:100 000


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles