На беразе Дзісёнкі ў Шаркоўшчыне ляжыць вялікая бетонная стэла, якая ў міжваенны час, "пры Польшчы", была помнікам. Ад мясцовых людзей раней чуў, што гэта быў помнік Юзафа Пілсудскага.
Газета "Kurjer Wileński", Nr. 221 ад 13 жніўня 1936 года паведамляла, што ў Шаркоўшчыне збудаваны помнік Палеглым Героям. Наверсе помніка быў змешчаны гранітны валун з нацыянальным сімвалам (Белым Арлом, канечне ж). Пад ім былі пахаваныя парэшткі пяці невядомых жаўнераў, якія загінулі падчас вайны з бальшавікамі ў 1919-20 гадах і дагэтуль спачывалі ў прыдарожых равах.
Іншага польскага помніка ў Шаркоўшчыне людзі не прыгадваюць. З гэтага вынікае, што стэла, якая ляжыць каля ракі, і ёсць помнік Палеглым Героям.
Даслана Кастусь Шыталь, 10.08.16