Сёння — асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Назіраць у рэжыме онлайн за парушэннямі, якія прыходзяць ад незалежных назіральнікаў і простых выбарцаў можна на сайце Electby.org.
На 16 гадзін мапа парушэнняў утрымлівае 497 паведамленняў пра парушэнні. Прымус да галасавання і арганізаваны характар датэрміновага галасавання заставаўся адным з асноўных відаў парушэнняў, зафіксаванымі Электбай, Правам выбару і Вясной.
Другім распаўсюджаным відам зафіксаваных парушэнняў з’яўляецца несупадзенне дадзеных назіральнікаў з дадзенымі УВК аб колькасці прыняўшых удзел у галасаванні. Назіральнікі не менш, чым на 55% УВК адзначылі, што сталі сведкамі такіх несупадзенняў па яўцы. Электбай публікуе інфу па акругах, закрытых назіральнікамі тут.
На 19 гадзінаў па афіцыйнай яўцы лідзіруе Віцебская вобласць.