У сельскім Доме культуры вёскі Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна 16 ліпеня адбылася сяброўская сустрэча творчых людзей Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага, Браслаўскага і Мёрскага раёнаў. Прайшла яна з ініцыятывы паэткі з Радзюкоў Людмілы Ардынскай.
Выступіў на ёй і Эдвард Вялічка са сваімі новымі творамі. Эдварда Эдвардавіча ведаюць у Шаркаўшчыне не толькі як дырэктара райгазу, але і як выдатнага гумарыста і паэта. А яшчэ ён здымае і цікавыя відэаролікі.
Даслана Зьміцер Лупач, 20.07.17