Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Зміцера Лупача зноў аштрафавалі за журналісцкую працу

$
0
0

23 базавыя велічыні штрафу (563.5 беларускіх рублёў) прысудзіла суддзя Шаркоўшчынскага суда Аксана Табола незалежнаму журналісту Змітру Лупачу. Журналісту зноў інкрымінавалі парушэнне Закона аб СМІ і прыцягнулі да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП.

Паводле Змітра Лупача, гэта самы маленькі штраф, якім яго каралі за ўсе сем апошніх судоў. «Напэўна, таму, што Шаркоўшчынскі раён самы бедны, таму і штраф такі невялікі», — дадае журналіст.

— І відаць, што гэта быў указ зверху, бо яны спяшаліся. Заўтра заканчваецца тэрмін па гэтай адміністрацыйнай справе, таму яны хацелі паспець. Я вельмі ўражаны і ўдзячны, што прыйшлі людзі, гэта першы раз за ўсе гэтыя справы, калі было столькі людзей. Я думаў, можа гэта таксама сыграла крыху на тое, што штраф не такі вялікі.

На гэты раз падтрымаць Змітра Лупача ў судзе прыйшлі не толькі яго калегі і сябры, але і простыя жыхары Шаркоўшчыны.

Сёлета гэта ўжо трэці па ліку суд у незалежнага журналіста за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Раней яго судзілі ў Пастаўскім і Докшыцкім судах, дзе аштрафавалі на 25 і 40 базавых велічынь адпаведна.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles