Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Дынастыі ва ўладзе: ці перайме Лукашэнка досвед Паставаў, Глыбокага і Шаркаўшчыны?

$
0
0

15 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з суддзямі Канстытуцыйнага суда і паведаміў, што наспелі змены ў Канстытуцыю. Што за змены чакаюцца, кіраўнік дзяржавы не паведаміў. Змяніць Канстытуцыю немагчыма без рэферэндума, што пацвердзіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Журналісты і палітолагі ўжо пачалі спекуляваць, якіх менавіта зменаў хоча Лукашэнка? Самыя экзатычныя версіі датычаць падрыхтоўкі грунту да перадачы ўлады сыну Віктару ці нават малодшаму Колю. Але калі адкінуць палітычныя дыстопіі, гаворка хутчэй за ўсё пойдзе пра падаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў як прэзідэнта, так і дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў. У дадатак можа быць некалькі іншых пытанняў.

Але не сакрэт, што сваяцкія сувязі ў беларускай палітыцы гралі і граюць ролю. Далёка хадзіць не трэба. Зусім нядаўна была сітуацыя, калі Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнамі кіравалі браты: Алег і Мечыслаў. Мечыслаў, праўда, пайшоў далей: стаў дэпутатам і дырэктарам аграхолдынга на базе Глыбоцкага камбікормавага завода. Яго брат Алег усё яшчэ ўзначальвае Глыбоцкі райвыканкам.

Цяперашні кіраўнік Паставаў Сяргей Чэпік – сын Васіля Чэпіка, які кіраваў Паставамі 17 гадоў. Гэта толькі на шэсць год менш, чым Беларуссю кіруе нязменны прэзідэнт.

Калі такое магчыма ў нашым рэгіёне, чаму немагчыма на ўзроўні дзяржавы? У Лукашэнкі тры сыны: Віктар, Дзмітры і Мікалай. Магчыма, хтосьці з іх стане наступным кіраўніком дзяржавы, калі гэта праглыне народ так жа спакойна, як прымае дынастычнае кіраванне ў рэгіёнах?


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles