Яе сэрца спынілася ў пятніцу 27 красавіка.
Пахаванне адбудзецца ў аўторак 1 траўня. Выказваем шчырыя спачуванні яе родным і блізкім.
Кацярына Соснанарадзілася ў вёсцы Паянычы Шаркаўшчынскага раёна. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер-землеўпарадкавальнік. Працавала ў Гродзенскім філіяле інстытута «Белгіпразем», пасля пераехала на радзіму і пэўны час займала пасаду старшага гідратэхніка саўгаса «Шаркаўшчынскі».
З 1982 года - загадчыца сельгасаддзела рэдакцыі газеты “Кліч Радзімы”. 3 1992 года – кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Світанак”. Аўтар некалькіх кніг прозы і паэзіі, апошняя з іх – “Разбэрсаная буслянка”. У 2016 годзе атрымала званне “Лаўрэат прэміі імя Пятруся Броўкі”. Заўсёды ў сваім жыцці карысталася беларускай мовай. У апошні час захаплялася народнымі танцамі, якія актыўна прапагандавала. У наступным годзе планавала адзначыць свой сямідзесяцігадовы юбілей.
Светлая памяць!