Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Беларусы па ўсім свеце адзначаюць 100-годдзе БНР

$
0
0

Сёння беларусы адзначаюць наша найгалоўнае свята – Дзень Волі. Менавіта ў гэты дзень спаўняецца 100 год з абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У гэты момант у Мінску адбываецца вялікі святочны канцэрт ля Опернага тэатра. На яго прыйшлі дзясяткі тысяч людзей.

На жаль, нават юбілейны Дзень Волі не адбыўся без затрыманняў. АМАП затрымаў каля 70 чалавек на плошчы Якуба Коласа, каб сарваць шэсце прыхільнікаў Міколы Статкевіча.

У Лепелі затрымалі глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну. Машыну, у якой яна ехала, каб адзначыць свята з сябрамі, затрымалі нібы за тое, што ехалі з бел-чырвона-белым сцягам. Журналістку завезлі ў Лепельскі РАУС.

У Глыбокім на Дзень Волі сабраліся каля дзесяці чалавек. Усклалі кветкі да помніка Вацлаву Ластоўскаму, памятнай шыльды Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, магілы сябра Саюза беларускіх патрыётаў Альбэрта Бацяноўскага.

У Шаркоўшчыне на святкаванне 100-годдзя БНР сабраліся 14 чалавек. Усталявалі шыльду на месцы пахавання Франца Канаплянскага, удзельніка паўстанння 1863 года ў вёсцы Забор'е Шаркоўшчынскага раёна.

Аб гэтым у сябе ў Фэйсбуку паведаміў Кастусь Шыталь.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles