10 мая ў Шаркаўшчынскі РАУС з раённай бальніцы паступіла паведамленне аб малалетняй дзяўчынкі з атручваннем і хімічным апёкам унутраных органаў.
Вядома, што раніцай 1,5-гадовая дзяўчынка знаходзілася ў хаце разам з маці і бабуляй. Дзіця дастала з тумбачкі ў калідоры пластыкавую бутэльку і выпіла частку вадкасці. Маці адразу кінулася да дачкі і неадкладна стала прамываць той рот вадой і выклікала брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.
У цяперашні час дзіця ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі
Мяркуецца, што ў пластыкавай бутэльцы з-пад вадкага мыла знаходзілася кіслата для чысткі труб.
Следчыя праводзяць праверку, высвятляюцца абставіны здарэння.
Сям'я дзяўчынкі характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца.
«Следчыя чарговы раз звяртаюцца да бацькоў: дзеці патрабуюць да сябе павышанай увагі. У малалетнім узросце дзецьмі рухае жаданне паспрабаваць усё. Каб пазбегнуць трагедыі захоўваеце патэнцыйна небяспечныя бытавыя сродкі і лекі па-за дасяжнасцю дзяцей. Беражыце дзяцей!», — адзначыла Святлана Сахарава, афіцыйны прадстаўнік СК па Віцебскай вобласці.