Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Літаратурна-музычная гадзіна “Радзюкоўскія сустрэчы” стала творчым вечарам Людмілы Ардынскай

$
0
0

Яшчэ ў сярэдзіне вясны нам у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка аграгарадка Радзюкі Людміла Ардынская. Тэмай нашай размовы стаў будучы выхад з друку кнігі пад назвай “Яблыневы сад”, матэрыялы да якой жанчына рыхтавала на працягу апошніх гадоў. Аўтару, як высветлілася, патрабавалася некалькі артыкулаў для будучай кнігі, якія выйшлі ў раённай газеце напярэдадні фестывалю “Яблычны Спас” у жніўні 2015 года. Матэрыялы гэтыя прысвячаліся жыццю, навуковай дзейнасці садавода-селекцыянера Івана Сікоры, яго сям’і, мемарыяльнаму музею, які носіць імя нашага славутага земляка, а таксама гісторыі свята “Светлы Яблычны Спас — сікораўскай душы часцінка”. Канечне, мы не змаглі адмовіць Людміле Іосіфаўне і падзяліліся артыкуламі нашых карэспандэнтаў.

-

-

-

-

-

-

Ужо другі год у Радзюкоўскім сельскім Доме культуры праходзіць літаратурна-музычная гадзіна “Радзюкоўскія сустрэчы”. Сёлетняе мерапрыемства сабрала шматлікіх удзельнікаў з усяго раёна. Тут сваё творчае майстэрства мясцовым гледачам прадэманстравалі народны фальклорны гурт “Купалінка” Каўшэлеўскага Дома фальклору, народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”, аматарскае аб’яднанне “Душэўная ўтульнасць”, удзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці Жукоўшчынскага сельскага клуба, мясцовага Дома культуры, супрацоўнікі музея Івана Сікоры, жыхары вёскі Алашкі і іншыя госці. Вядучай свята стала загадчыца Каўшэлеўскага Дома фальклору Надзея Вайцюль.

Акцэнт у правядзенні свята сёлета быў зроблены на прэзентацыі кнігі “Яблыневы сад”, аўтарам якой з’яўляецца Людміла Ардынская. Па сутнасці, гэта быў творчы вечар таленавітай жанчыны, ветэрана працы, удзельніцы народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.

-

-

-

-

— Мае паважаныя сябры, — звярнулася да гледачоў Людміла Іосіфаўна, — у рэшце рэшт, агульнымі намаганнямі ўдалося ажыццявіць маю даўнюю мару — выдаць кнігу, прысвечаную нашым знакамітым людзям, тым, хто сваёй працай услаўляе шаркаўшчынскі край. Цэнтральнай асобай, канечне, з’яўляецца садавод Іван Сікора, таму і кніга мае назву “Яблыневы сад”. Наогул, як я асабіста лічу, яблыня з’яўляецца сімвалам жыцця, прадаўжэння роду, сімвалам чысціні, веры і любові. У Шаркаўшчынскім раёне, нібы на галінках яблыні, нарадзіліся, выраслі людзі, якія праславілі прыдзісненскі край сваімі працоўнымі дасягненнямі, творчасцю. Нават цяжка злічыць тых землякоў-шаркаўчан, якія сэнсам свайго жыцця абралі любоў да сваёй малой радзімы, да бацькоўскага кута, да той каштоўнай і багатай гісторыка-культурнай спадчыны, якая нам засталася ад продкаў. І цяпер наша галоўная задача, — захаваць, зберагчы ўсё гэта ў імя будучых пакаленняў, якім лёсам наканавана жыць і працаваць на шаркаўшчынскай зямлі.

Людміла Ардынская шчыра падзякавала ўсім, хто аказаў дапамогу ў выданні яе кнігі. “Яблыневы сад” выйшаў першым накладам толькі ў шэсць асобнікаў, якія аўтар падарыла некаторым прысутным. Але ў хуткім часе, як запэўніла аўтар, будзе выдадзена яшчэ пэўная колькасць экземпляраў, для чаго ўжо збіраюцца грашовыя сродкі.

-

-

-

Павіншаваць Людмілу Ардынскую з прэзентацыяй новай кнігі прыйшлі яе сябры і знаёмыя. А гэта старшыня культурна-асветніцкага Цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак, “світанкаўцы” — Кацярына Сосна, Надзея Паляк, Віктар Лагун, Надзея Вайцюль, Ала Міхайлава, Святлана Клімза. Некаторыя з іх, людзі старэйшага ўзросту, дзяліліся ўспамінамі пра Івана Сікору, больш маладзейшыя ў якасці падарунка віншавалі аўтара кнігі музыкай, песнямі і танцамі, сувенірамі, кветкамі і проста добрымі словамі.

-

-

-

Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Фромертас уручыла Людміле Ардынскай Падзячнае пісьмо ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за актыўную жыццёвую пазіцыю, папулярызацыю нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры.

Працягам “Радзюкоўскіх сустрэч” стаў канцэрт мастацкай самадзейнасці народнага гурта “Купалінка”, аматарскага аб’яднання “Душэўная ўтульнасць” і вучняў Радзюкоўскай базавай школы.

-

-

-

-

-

Сяргей Райчонак


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles