Сёння спадарыня Людміла адзначае свой 70-гадовы юбілей.
Калектыў Вестаквіншуе Вас, Людміла Іосіфаўна, з юбілеем і жадае моцнага здароўя, асабістага шчасця і творчых поспехаў! Чакаем Вашых новых твораў!
Людміла Ардынская (Людміла Іосіфаўна Шарпенка) нарадзілася ў 1946 годзе ў г. Глыбокае. Пасля заканчэння сярэдняй школы №2 вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага. Працавала ў маладосці настаўніцай на Шуміліншчыне і Докшычыне. Скончыла Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум і працавала спецыялістам сельскай гаспадаркі на Полаччыне. 3 1985 працавала і зараз жыве у в. Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна. Друкавалася ў раённым, абласным і рэспубліканскім перыядычным друку, часопісах “Полымя”, “Вожык”,'усебеларускім альманаху “Гоман” і альманаху літаб’яднання “Наддзівінне” г. Полацк. Аўтар паэтычных зборнікаў “Яблыневы сад” (першае выданне), “Мае карані”, “Музыка жыцця”, “Сполахі”. Цікавіцца краязнаўствам і фальклорам, сябра народнага музычна-літаратўрнага аб’яднання “Світанак”, г. п. Шаркаўшчына.