Quantcast
Channel: Весткі.info - Шаркаўшчына
Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Як правільна вешаць шыльды з савецкімі назвамі вуліц - ФОТАФАКТ

$
0
0

Кажуць, гады ў 1950-я недзе на Глыбоччыне адбыўся такі дыялог.

- Вот я вижу у вас - в Шарковщине, в Глубоком, в Прозороках - улицы 17 Сентября. Что это за дата такая?
- А гэта ж, у гэты дзень вашы нас асвабадзілі. Ад зямлі асвабадзілі, ад коней асвабадзілі, ад усяго, што нажылі, асвабадзілі...

Камуністычная прапаганда настойліва падавала дзень 17 верасня 1939 года як "вызваленне і ўз'яднанне"Заходняй Беларусі. А ў памяці нашых дзядоў і прадзедаў ён застаўся як трагічны дзень, пасля якога людзі згубілі ўласнасць, а многія і жыццё.

Жыццё ў міжваеннай Польшчы, з яго складаным эканамічным, сацыяльным і сацыяльным становішчам, пакінула ў нашых дзядоў рамантычныя, амаль ідылічныя ўспаміны - бо савецкая ўлада прынесла ў наш край галечу, бяспраўе і несправядлівасць, якія не ішлі ні ў якое параўнанне з даваеннымі праблемамі.

Мусіць, гэта хацеў падкрэсліць гаспадар, які на сваім доме прымацаваў шыльду "ул. 17 Сентября"дагары нагамі. З вядомых прычын мы не паведамляем, у якім населеным пункце і ў якім раёне зроблена гэта фота.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 466

Trending Articles